У Менску затрыманы Мікола Статкевіч 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        26.08.2017 15:30
                    
                                 
                
                
                    Палітык знаходзіцца на Акрэсьціна, яму далі 15 сутак. 
                
                
                    
                        
Мікалай Статкевіч (на першым пляне)Аляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
                     
                
                
                
               
                
                         У Менску затрыманы экс-кандыдат у прэзыдэнты й старшыня Рады Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікола Статкевіч. Як паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку жонка палітыка Марына Адамовіч, затрыманьне адбылося сёньня каля 12.00, калі Статкевіч ішоў на сустрэчу.
«Мікалая арыштавалі сёньня каля 12-ці, недалёка ад дому, калі ён ішоў на сустрэчу. Ужо на Акрэсьціна. 15 сутак. Восень блізка..»., – напісала Марына Адамовіч.
Мікола Статкевіч быў арганізатарам многіх вулічных акцыяў пратэсту ў Менску. У прыватнасьці, ён выводзіў сваіх прыхільнікаў у цэнтар горада 3 ліпеня на афіцыйны Дзень незалежнасьці. Тады Статкевіч паабяцаў, што ў пачатку верасьня ў сталіцы маюць адбыцца больш маштабныя пратэсты.
эўрарадыё/вс