У Беларусі вырастуць заробкі бюджэтнікаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        25.08.2017 15:41
                    
                                 
                
                
                    У Беларусі тарыфную стаўку першага разраду для разьліку зарплаты работнікаў бюджэтных арганізацый павысяць на 6,5%.
                
                
                    
                        
Foto: pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         З 1 верасьня яна будзе складаць 33 рублі, на сёньняшні дзень – 31 рубель. Такое рашэньне 24 жніўня прыняў Савет міністраў Беларусі.
Паводле пастановы Саўміна, органы дзяржкіраваньня, мясцовыя органы ўлады, кіраўнікі бюджэтных арганізацый мусяць забясьпечыць пераразьлік заробкаў работнікаў.
Пра тое, што ў Беларусі краіне павысіцца стаўка першага разраду, а значыць павялічацца заробкі, днямі паведаміў прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў. Ён удзельнічаў у нарадзе, на якой кіраўнік дзяржавы даручыў зьвярнуць асаблівую ўвагу на бюджэтнікаў (іх налічваецца больш за 859 тысяч чалавек), якія маюць мінімальныя даходы.
Апошні раз тарыфная стаўка першага разраду ў Беларусі павысілася 1 студзеня 2017-га, яна вырасла да 31 рубля.
 euroradio.fm/яс