Лукашэнка не жадае вяртаньня пяцібальнай сыстэмы ў школу
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
24.08.2017 16:29
Пра мэтазгоднасьць вяртаньня савецкай сыстэмы ацэнак ён запытаўся ў свайго 13-гадовага сына Мікалая.
фота: прэс-служба прэзыдэнта РБ
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка сумняваецца ў неабходнасьці вяртаньня да пяцібальнай сыстэмы адзнакаў – паведамляе афіцыйнае інфармагенцтва БЕЛТА. Пра гэта Лукашэнка заявіў на нарадзе з прадстаўнікамі Мінадукацыі «Рэспубліканскі педсавет».
Пытаньне вяртаньня да савецкай сыстэмы ацэнак «ня мае крытычнай масы, яно не насьпела для таго, каб тут прымаць нейкае рашэньне», – сказаў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік Беларусі прызнаўся, што цікавіўся меркаваньнем свайго малодшага сына Мікалая па гэтым пытаньні.
13-гадовы сын Лукашэнкі адказаў, што існуючая 10-бальная сыстэма зручная і прывычная. «Таму з усіх каардынатаў, якія мне ўдаецца атрымаць, я раблю выснову, што нам сьпяшацца ня трэба» – заявіў Лукашэнка.
belta.by/ап