16 верасьня ў Менску пакажуць фільм "Жоўты пясочак"
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        20.08.2017 11:37
                    
                                 
                
                
                    У фільме расказваецца пра некалькіх мужчын, якіх ноччу вязуць на расстрэл у Курапаты.
                
                
                    
                        
У Курапатах таксама ёсьць польскія пахаваньніwww.radyjo.net/А. Папко
                     
                
                
                
               
                
                         Фільм Аляксея Туровіча “Жоўты пясочак” паводле аднайменнага аповеду Васіля Быкава, будзе паказаны ў Менску 16 верасьня.
Кінастужка – гэта псыхалягічная драма, якая паказвае думкі, паводзіны, гутаркі розных людзей, пастаўленых у экстрэмальныя абставіны. У фільме расказваецца пра некалькіх мужчын, якіх ноччу вязуць на расстрэл у Курапаты. Усе ведаюць, што іх чакае, кожны перажывае апошнія гадзіны па-свойму.
Кінастужку можна будзе ўбачыць у кінатэатры “Масква”. Паказ адбудзецца толькі цягам  двух дзён. Гэта і так добра, - кажа аўтар Аляксей Туровіч. – Той, хто хоча, фільм паглядзіць.
На думку кіраўніка БХД Паўла Севярынца, “Жоўты пясочак” паяўляецца ў патрэбным і добрым моманце. Пасьля 90-ых гадоў, калі ішоў пошук праўды аб рэпрэсіях, у Расеі і Беларусі ўлады пачалі працэс прадстаўленьня НКВД, чэкістаў як герояў.
Курапаты, якія ў Польшчы называюць “беларускай Катыньню”, усё яшчэ не дачакаліся грунтоўнага дасьледаваньня. У месцы, дзе ляжаць парэшткі тысяч ахвяр сталінскіх рэпрэсій, няма нават саліднага помніка. Праўда, нядаўна ўлады заявілі пра пляны стварыць там мэмарыял, нацыянальнае месца памяці. У сакавіку ў Курапатах адбыўся нават суботнік па ініцыятыве афіцыйных арганізацый.
ІАР ПР/нг