Сын Лукашэнкі адзін у цяніку. Праўда ці інсцэніроўка?
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        20.08.2017 10:10
                    
                                 
                
                
                    "Мэтай паездкі была экскурсія па Магілёве, без мамы і таты, — хоць на форумах ніяк ня могуць у гэта паверыць».
                
                
                    
                        
М. Лукашэнка ў цягнікуаўтар фота: чытач "Камсамольскай праўды"
                     
                
                
                
               
                
                          
Сталі вядомыя падрабязнасьці паездкі малодшага сына кіраўніка Беларусі Мікалая Лукашэнкі ў цягніку. Ён вяртаўся з экскурсіі ў Магілёў, куды першапачаткова дабіраўся на электрычцы. Пра гэта прэс-сакратар прэзыдэнта Беларусі Натальля Эйсмант.
«Мікалай сапраўды ў чацьвер вечарам ехаў на гэтым цягніку, але не з Адлера ў Віцебск, а з Магілёва ў Шклоў, куды, дарэчы, накіраваўся на электрычцы. Мэтай паездкі была экскурсія па Магілёве, без мамы і таты, — хоць на форумах ніяк ня могуць у гэта паверыць», — распавяла прэс-сакратар.
Фота, на якім хлопчык, як дзьве кроплі вады падобны да сына кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Мікалая, даслаў 19 жніўня ў рэдакцыю «Камсамолкі» чытач.
«Здымак зроблены 17 жніўня, цягнік «Адлер-Віцебск», звычайны плацкартны вагон», — растлумачыў аўтар фота.
Нагадаем, на наступны дзень, 18 жніўня, Мікалай разам з Лукашэнкам-старэйшым наведваў Шклоўскі й Аршанскі раёны, і нават, пісала дзяржаўная прэса, “намалаціў 5 тон збожжа”, кіруючы камбайнам.
Паводле "Наша Ніва"/нг