Перамовы кантактнай групы па Ўкраіне пройдуць у Менску 23 жніўня
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Vasil Sadouski
                        
                        19.08.2017 16:36
                    
                                 
                
                
                    Галоўнай тэмай гэтым разам можа стаць замірэньне перад пачаткам новага навучальнага году.
                
                
                    
                        
ДанбасAliaksandr Papko/radyjo.net
                     
                
                
                
               
                
                         Чарговы раўнд перамоваў па ўрэгуляваньні ўзбройнага канфлікту на паўднёвым усходзе Ўкраіны рыхтуецца прыняць Менск. У бліжэйшую сераду ў беларускай сталіцы адбудзецца сустрэча трохбаковай кантактнай групы. Пра гэта журналістам паведаміла прадстаўніца Кіева ў палітычнай падгрупе Вольга Айвазоўская.
Паводле словаў дыпляматкі, галоўнай тэмай гэтым разам можа стаць замірэньне перад пачаткам новага навучальнага году. Акрамя таго Айвазоўская не выключае, што бакі абмяркуюць і дату новай сустрэчы кіраўнікоў «нармандзкай чацьвёркі», у якую ўваходзяць Украіна, Расея, Нямеччына ды Францыя. Як паведамляюць мэдыі ў Кіеве, днямі ў Менску адбыліся кансультацыі палітычных дарадчыкаў лідэраў чацьвёркі. Дэталі сустрэчы трымаюцца ў сакрэце.
Узброенае супрацьстаяньне ў Данецкай і Луганскай абласьцях Украіны трывае больш за тры гады. Па дадзеных АБСЭ на пачатак жніўня, толькі ў гэтым годзе ў зоне канфлікту загінулі ці былі параненыя амаль 350 мірных жыхароў.
racyja.com/св