Logo Polskiego Radia
Print

У Бараўлянах адноўленае намётавае мястэчка, ліквідаванае міліцыяй

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 17.08.2017 16:06
Людзі ў любы момант гатовыя выйсьці і пратэставаць супраць высечкі лесу.
Архіўнае фота. Пратэст жыхароў Бараўлянаў супраць высяканьня лесу ў красавіку 2016 годуАрхіўнае фота. Пратэст жыхароў Бараўлянаў супраць высяканьня лесу ў красавіку 2016 годурадыё Свабода/сайт вытворцы

Жыхары Бараўлянаў аднавілі намётавае мястэчка, якое 15 жніўня паўстала супраць высечкі лесу ў пасёлку і было ліквідаванае міліцыяй 16 жніўня.

Але цяпер там толькі два маленькія намёты, абнесеныя будаўнічай стужкай. Як кажуць мясцовыя жыхары, людзей там няма, а сама акцыя носіць сымбалічны характар – каб паказаць, што людзі ў любы момант гатовыя выйсьці і пратэставаць супраць высечкі лесу.

Жыхары Бараўлянаў пратэстуюць супраць высяканьня лесу, будаўніцтва сьцёкавага калектару і пракладкі новай шашы побач з дамамі. Іх падтрымалі насельнікі пасёлкаў Лескаўка, Лясны і Досьледны.

Паводле Радыё Свабода/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт