Жыхары Бараўлянаў пратэстуюць супраць высечкі лесу
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alaksandar  Papko
                        
                        16.08.2017 11:46
                    
                                 
                
                
                    У бары, якому пагражае зьнішчэньне, яны паставілі намёты.
                
                
                    
                        
Акцыя супраць высяканьня лесу ў Бараўлянах. Кадр з відэасюжэту тэлеканалу "Белсат". youtube.com/screen/belsat.eu
                     
                
                
                
               
                
                         Жыхары пасёлку Бараўляны пад Менскам пратэстуюць супраць высяканьня лесу й пабудовы шырокай шашы побач зь іх дамамі – паведамляе тэлеканал «Белсат». У лесе, якому пагражае зьнішчэньне, яны паставілі чатыры намёты. Жыхары Бараўлянаў падазраюць мясцовыя ўлады ў карупцыйных сувязях з прыватнымі будаўнічымі кампаніямі.
Пратэст пакуль сымбалічны, але ён можа значна пашырыцца – папярэджваюць удзельнікі. Лес, які быў зацьверджаны на генэральным пляне паселішча, мясцовая адміністрацыя зьбіраецца зьнішчыць, а пасярэдзіне пабудаваць школу й дзіцячы садок. Чаму ўлады ня хочуць пабудаваць школу на полі, яны не тлумачаць.
Жыхары Бараўлянаў падазраюць мясцовую адміністрацыю ў карупцыйнай сувязі з будаўнічымі кампаніямі. На іх думку, у лесе плянуюць пабудаваць шматпавярховікі. А школа й дзіцячы садок будуюцца, каб падвесьці да іх за бюджэтныя сродкі камунальныя сеткі, да якіх пазьней падключаць камэрцыйныя дамы.
Пад дрэвамі, прызначанымі на сьпілоўваньне, ужо працуюць геадэзісты.
Belsat.eu/ап