Лукашэнка прызнаўся, чаму не гаворыць па-беларуску
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        14.08.2017 13:38
                    
                                 
                
                
                    Душа не ляжыць ды не заўсёды хапае патрэбных словаў для размовы.
                
                
                    
                        
Foto: translacja na youtube.com
                     
                
                
                
               
                
                         У інтэрвію тэлеканалу «Россия 24» беларускі лідар прызнаўся, чаму не размаўляе па-беларуску. Ён патлумачыў гэта тым, што « у беларускай не заўжды можна знайсьці патрэбныя для размовы словы».
Таксама Аляксандар Лукашэнка выказаў думку, што «расейская мова ў Беларусі – гэта дабро для краіны.
«Я часта пра гэта кажу, што беларуская мова адносна маладая. Бо ў шмат якіх пытаньнях, тэмах, асабліва ў тэрміналёгіі (фізыка, хімія, матэматыка), у нас папросту няма адпаведных паняткаў у беларускай мове».
Паводле Лукашэнкі, ягоная душа – у расейскай мове, таксама як і ў абсалютнай большасьці беларусаў.
«Тыя, хто крытыкуюць сёньня расейскую мову, яны, можа, і не праціўнікі яе, а папросту такім чынам хочуць падняць беларускую мову да ўзроўню расійскай мовы», – лічыць Лукашэнка.
Паводле Наша Ніва/юл