Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія аграрыі намалацілі мільёны тон збожжа

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 14.08.2017 16:11
Пазыцыю лідара з 91% апрацаваных плошчаў займае Беласьцейская вобласьць.
foto: pixabay.com

Інфармацыю распаўсюдзіла Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня.

Чыноўнікі паведамілі, што па стане на 14 жніўня ў Беларусі намалочана больш за 5 мільёнаў тон збожжа, з якіх 1131 тысяч тон – аграрыямі Берасьцейскай вобласьці, а 1211 тысяч тон – Менскай.

У Магілёўскай і Гарадзенскай абласьцях намалочана менш – толькі па 768 654 тысячы тон. Найгоршы вынік у Віцебскай вобласьці, якая апошняй уключылася ў жніво, – тут намалацілі толькі 407 тысяч тон.

Усяго ў Беларусі ўбраныя збожжавыя і зернебабовыя з 64,8% ад агульнай плошчы. У сярэднім з аднаго гектара ў бягучым годзе аграрыі зьбіраюць па 36 цэнтнэраў збожжа з гектара.

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт