Пальчыса аштрафавалі за абарону Курапатаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alaksandar  Papko
                        
                        11.08.2017 10:40
                    
                                 
                
                
                    Пра тое, што яго судзілі і аштрафавалі яшчэ 3 месяцы таму, блёгер даведаўся па тэлефоне.
                
                
                    
                        
Эдуард Пальчысwww.belaruspartisan.org
                     
                
                
                
               
                
                         Стваральнік сайту 1863x.com Эдуард Пальчыс атрымаў штраф за акцыі пратэсту ў Курапатах, якія адбыліся больш за паўгода таму – паведамляе Радыё «Свабода». Пра тое, што Пальчыс быў асуджаны і павінен заплаціць 460 рублёў штрафу сам блёгер і грамадзкі актывіст даведаўся ад судовага выканаўцы, які патэлефанаваў Пальчысу 11 жніўня раніцай.
Аказалася, што судовае паседжаньне па справе Пальчыса адбылося яшчэ 2 траўня. Яго судзілі за выступ на мітынгу ў абарону Курапатаў, які адбыўся 3 сакавіка. Штраф склаў 20 базавых велічынь. Але ні папяровага, ні смс-паведамленьня пра гэта ён не атрымліваў.
11 жніўня – гэта апошні дзень, калі можна заплаціць штраф без налічэньня працэнтаў за пратэрміноўку. Эдуард Пальчыс кажа, што намераны заплаціць спагнаньне.
«Абурае тое, што не было ніякіх паведамленьняў ні пра суд, ні пра штраф. Калі б мяне цяпер не было ў горадзе, то пачалося б налічэньне працэнтаў за пратэрміноўку», – сказаў журналістам Эдуард Пальчыс.
svaboda.org/ап