У менскім парку Горкага зьявіцца зона зь бясплатным Wi-Fi
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
06.08.2017 15:11
Бясплатны інтэрнэт будзе даступны штодня па буднях з 14.00 да 20.00, па выходных з 11.00 да 20.00.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
У менскім парку Горкага зьявіцца зона зь бясплатным Wi-Fi
Бясплатны інтэрнэт будзе даступны штодня па буднях з 14.00 да 20.00, па выходных з 11.00 да 20.00.
У бліжэйшыя два месяцы ў менскім Цэнтральным парку імя Горкага зьявіцца зона зь бясплатным Wi-Fi. Яе арганізаваў мабільны апэратар life:).
Гэтая зона ўкамплектаваная ламзакамі (надзіманымі лежакамі), скарыстацца якімі зможа любы наведнік парка. Бясплатны інтэрнэт будзе даступны штодня па буднях з 14.00 да 20.00, па выходных з 11.00 да 20.00, паведамляе TUT.by
Па суботах у зоне адпачынку з 17.00 да 18.30 будуць праходзіць бясплатныя заняткі хатха-ёгай і парнай акра-ёгай.
Зона адпачынку будзе працаваць у парку да канца верасьня. Знаходзіцца яна недалёка ад уваходу з боку вуліцы Першамайскай у зялёнай зоне на месцы старой сьцяны. Ад цэнтральнага ўваходу да яе можна дайсьці па галоўнай алеі.
tut.by/euroradio.fm/аз
У бліжэйшыя два месяцы ў менскім Цэнтральным парку імя Горкага зьявіцца зона зь бясплатным Wi-Fi. Яе арганізаваў мабільны апэратар life:).
Гэтая зона ўкамплектаваная ламзакамі (надзіманымі лежакамі), скарыстацца якімі зможа любы наведнік парка. Бясплатны інтэрнэт будзе даступны штодня па буднях з 14.00 да 20.00, па выходных з 11.00 да 20.00.