У Менску адкрыецца група псыхалягічнай падтрымкі ЛГБТ
Паводле рэйтынгу гамафобіі 2016 году, Беларусь — адна з самых гамафобных краінаў Эўропы.
На базе цэнтру падтрымкі ЛГБТК+ Community Centre у верасьні адкрыюцца дзьве групы падтрымкі гома-, бі- і транссэксуальных людзей і іншых, хто можа цярпець праз сваю сэксуальную арыентацыю або гендэрную ідэнтычнасьць.
Адна група колькасьцю да 8 чалавек будзе тэрапэўтычнай, мае зьбірацца раз на два тыдні на 2,5 гадзіны. Удзел у ёй будзе каштаваць 30 рублёў за сустрэчу. Паседжаньні другой групы будуць прысьвечаныя псыхалягічнай падтрымцы. Яна таксама 8-асабовая, будзе зьбірацца таксама раз на два тыдні, але на 2 гадзіны й за 10 рублёў за сустрэчу.
У групах абяцаюць навучыць будаваць стасункі зь людзьмі й даваць рады цяжкім сытуацыям, забясьпечыць кансультацыю псыхоляга, а таксама даць падтрымку ад людзей, якія знаходзяцца ў падобных абставінах.
Паводле рэйтынгу гамафобіі 2016 году, Беларусь — адна з самых гамафобных краінаў Эўропы, 43-я з 49 паводле пашаны правоў ЛГБТ.
svaboda.org/аз
На базе цэнтру падтрымкі ЛГБТК+ Community Centre у верасьні адкрыюцца дзьве групы падтрымкі гома-, бі- і транссэксуальных людзей і іншых, хто можа цярпець праз сваю сэксуальную арыентацыю або гендэрную ідэнтычнасьць.
Адна група колькасьцю да 8 чалавек будзе тэрапэўтычнай, мае зьбірацца раз на два тыдні на 2,5 гадзіны. Удзел у ёй будзе каштаваць 30 рублёў за сустрэчу.
Паседжаньні другой групы будуць прысьвечаныя псыхалягічнай падтрымцы. Яна таксама 8-асабовая, будзе зьбірацца таксама раз на два тыдні, але на 2 гадзіны й за 10 рублёў за сустрэчу.