Роварны прабег ізноў зьвяжа Берасьце з Тэрэспалем
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Vasil Sadouski
                        
                        04.08.2017 15:26
                    
                                 
                
                
                    Гэтым разам падарожжа разьлічанае на 26 й 27 жніўня - ўдзельнікі наведаюць фэстываль вулічнага тэатру, які пройдзе ў польскім горадзе.
                
                
                    
                        
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Роварны прабег ізноў зьвяжа Берасьце зь Тэрэспалем. Гэтым разам падарожжа разьлічанае на 26 й 27 жніўня. У гэтыя дні ўдзельнікі наведаюць фэстываль вулічнага тэатру, які будзе прымаць польскі горад.
Перад прабегам аматары актыўнага адпачынку павінныя пакінуць на пункце пропуску «Варшаўскі мост» спэцыяльную заяўку. Як і ў папярэднія гады, паездку ладзіць грамадзкая ініцыятыва «За вело-Брест». Паводле кіраўніка Ўладзімера Красько, яе ўдзельнікі выступаюць за магчымасьць сталага перасячэньня мяжы на ровары.
Польшча карыстаецца вялікай папулярнасьцю сярод беларускіх турыстаў, і шмат хто хоча езьдзіць туды менавіта экалягічным транспартам. Паводле прадстаўнікоў ініцыятывы, інфраструктура, створаная на пераходзе, дазваляе абслугоўваць раварыстаў.
Як паказвае польскі досьвед, аўтамабільны пункт пропуску вельмі лёгка адаптаваць для іх патрэбаў, адзначыў Уладзімер Красько.          
св/racyja.com