З пачатку тыдня на беларускіх вадаёмах патанулі 15 чалавек
PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski
04.08.2017 14:29
Паводле дадзеных Таварыства ратаваньня на вадзе, сярод ахвяраў – чацьвёра непаўналетніх.
pixabay.com/Public Domain CC0
З пачатку тыдня на беларускіх вадаёмах патанулі 15 чалавек. Такія дадзеныя прыводзіць Таварыства ратаваньня на вадзе. Як паведамляецца, сярод ахвяраў – чацьвёра непаўналетніх. Больш за ўсё ахвяраў – 5 – у Магілёўскай вобласьці. У Менску падобных выпадкаў ад панядзелку не рэгістравалася, адзначылі ў таварыстве.
Паводле статыстыкі, усяго з пачатку сэзону на вадаёмах краіны загінулі каля 120 чалавек. У тым ліку – 15 дзяцей. Падчас адпачынку ратаўнікі заклікаюць памятаць пра элемэнтарныя правілы.
Купацца можна толькі ў бясьпечных месцах. Пры гэтым спэцыялісты не раяць выкарыстоўваць надзіманыя матрацы, дошкі, аўтамабільныя камэры ды іншыя староньнія прадметы.
св/belta.by