Старшыня прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч выйшаў на свабоду
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        03.08.2017 09:34
                    
                                 
                
                
                    Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў правёў ператрус у офісе ды заявіў пра рахункі прафсаюзу ў замежжы й распачатую крымінальную справу.
                
                
                    
                        
Старшыня прафсаюзу РЭП Генадзь Фядынічфота: Радыё Рацыя
                     
                
                
                
               
                
                         Старшыня прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Генадзь Фядыніч выйшаў на свабоду. Пра гэта ў сетцы Facebook напісаў актывіст гэтай арганізацыі Андрэй Стрыжак.
Фядыніч быў затрыманы ў сераду. Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў правёў ператрус у офісе ды заявіў пра рахункі прафсаюзу ў замежжы («сотні тысяч даляраў») і распачатую крымінальную справу. Таксама ператрус прайшоў у офісе Беларускага незалежнага прафсаюзу ў Салігорску.
Стрыжак піша, што пасьля допыту на свабоду выйшла й былая рэдактарка прафсаюзнага сайту Натальля Пічужкіна. У той жа час галоўны бухгальтар РЭП Ігар Комлік трапіў у цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна.
эўрарадыё/вс