Галоўрэд «СБ» Павел Якубовіч закупляецца на рынку ў Вільні (ФОТА)
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        31.07.2017 19:07
                    
                                 
                
                
                    Галоўны рэдактар прапагандысцкага выданьня аддае перавагу «варожай» ежы.
                
                
                    
                        
фота: Хартыя 97
                     
                
                
                
               
                
                         Фатаграфію, на якой відаць, як галоўны рэдактар прапагандысцкай газэты адміністрацыі Лукашэнкі «Беларусь Сегодня» Павел Якубовіч купляе ежу на харчовым рынку ў Вільні, у рэдакцыю Charter97.org даслаў чытач.
«Галоўрэд «СБ» Павел Ізотавіч затарваецца на Віленскім рынку. З задавальненьнем! А потым вернецца ў Беларусь і будзе гнаць на «загніваючую Эўропу», – напісаў чытач.
Нагадаем, што галоўны рэдактар афіцыёзнага выданьня раней знаходзіўся пад санкцыямі ЭЗ і ЗША, прынятымі супраць беларускіх уладаў у сувязі з парушэньнем правоў чалавека ў краіне.
вс