Logo Polskiego Radia
Print

На даху Чырвонага касьцёла зьявілася гарадзкая пасека

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 30.07.2017 16:52
У пяці вульлях на даху менскага касьцёла жывуць 60 тысяч пчол.
foto:pixabay.com/CC0 Public Domain/Pieter Zeeman

Пробашч менскага Чырвонага касьцёла (сьвятых Сымона й Алены) ксёндз Уладзіслаў Завальнюк арганізаваў на даху храма пчальнік.

Насельнікі міні-пасекі – 60 тысяч пчол, якія ня джаляць людзей, паведамляе БТ.

У 2015 годзе ідэю ксяндза Завальнюка паставіць пчальнік падтрымаў Мінсельгасхарч Беларусі, аднак гарадзкія ўлады паставіліся да праекту крытычна. Але пасека ўсё ж зьявілася: у пяці вульлях жывуць 60 тысяч пчол, якія зьбіраюць нэктар з гарадзкіх расьлін.

«Пчолы – самы важны элемэнт у захаваньні багацьця расьліннага сьвету», – запэўнівае ксёндз Уладзіслаў Завальнюк.

Пчаліныя пасекі існуюць на дахах мэгаполісаў у многіх гарадах сьвету – у Лёндане, Парыжы, Дубліне, Нью-Ёрку й Варшаве.

хартыя 97/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт