Logo Polskiego Radia
Print

Рэктары ВНУ хочуць павысіць парог прахадных балаў па профільных прадметах

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.07.2017 08:11
Такая прапанова прагучала на пасяджэньні рэспубліканскага савета рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Рэктары ВНУ хочуць павысіць парог прахадных балаў па профільных прадметах
Тэрмін рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэставаньне могуць скараціць зь месяца да трох тыдняў. Такая прапанова прагучала 28 ліпеня на пасяджэньні рэспубліканскага савета рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі. У пасяджэньні прыняў удзел міністар адукацыі Ігар Карпенка.
Рэктары прапанавалі праводзіць рэгістрацыю на ЦТ з 10 траўня па 1 чэрвеня.
Таксама яны рэкамэндавалі Мінадукацыі павысіць парогавыя значэньні прахадных балаў па профільных прадметах. Гэта дазволіць зрабіць прыём абітурыентаў у ВНУ больш якасным.
Пры гэтым рэктары адназначна падтрымалі ЦТ як аптымальную форму правядзеньня ўступных іспытаў. Разам з тым правілы прыёму ў ВНУ будуць удасканальвацца і далей.
Напрыклад, прагучала прапанова, каб на завочнае аддзяленьне ВНУ (як на бюджэт, так і на платнае) выпускнікі сярэдніх навучальных установаў маглі паступаць толькі пры наяўнасьці працоўнага стажу. Гэтую ініцыятыву падтрымаў міністар адукацыі. У той жа час было прапанавана падтрымліваць працуючых па спэцыяльнасьці выпускнікоў устаноў прафтэхадукацыі й каледжаў, а таксама абітурыентаў, якія прайшлі тэрміновую вайсковую службу або службу ў рэзэрве й маюць рэкамэндацыі вайсковых часьцей.

Тэрмін рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэставаньне могуць скараціць зь месяца да трох тыдняў. Такая прапанова прагучала 28 ліпеня на пасяджэньні рэспубліканскага савета рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі. У пасяджэньні прыняў удзел міністар адукацыі Ігар Карпенка.

Рэктары прапанавалі праводзіць рэгістрацыю на ЦТ з 10 траўня па 1 чэрвеня.
Таксама яны рэкамэндавалі Мінадукацыі павысіць парогавыя значэньні прахадных балаў па профільных прадметах. Гэта дазволіць зрабіць прыём абітурыентаў у ВНУ больш якасным.

Пры гэтым рэктары адназначна падтрымалі ЦТ як аптымальную форму правядзеньня ўступных іспытаў. Разам з тым правілы прыёму ў ВНУ будуць удасканальвацца і далей.

Напрыклад, прагучала прапанова, каб на завочнае аддзяленьне ВНУ (як на бюджэт, так і на платнае) выпускнікі сярэдніх навучальных установаў маглі паступаць толькі пры наяўнасьці працоўнага стажу. Гэтую ініцыятыву падтрымаў міністар адукацыі.

У той жа час было прапанавана падтрымліваць працуючых па спэцыяльнасьці выпускнікоў устаноў прафтэхадукацыі й каледжаў, а таксама абітурыентаў, якія прайшлі тэрміновую вайсковую службу або службу ў рэзэрве й маюць рэкамэндацыі вайсковых часьцей.

белта/эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт