Logo Polskiego Radia
Print

60% «гарадзкіх» беларусаў ніколі не ходзяць у кавярні і рэстараны

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.07.2017 14:26
Мінчане часьцей аддаюць перавагу ежы па-за домам, чым жыхары іншых беларускіх гарадоў.
Francis/flickr.com

60% «гарадзкіх» беларусаў ніколі не ходзяць у кавярні і рэстараны. Яшчэ каля 20% выходзяць «у людзі» толькі раз на месяц ці радзей. Такія вынікі прынесла вулічнае апытаньне, праведзенае Міжнародным агенцтвам сацыяльных і маркетынгавых дасьледаваньняў.

Мінчане часьцей аддаюць перавагу ежы па-за домам, чым жыхары іншых беларускіх гарадоў. У сталіцы прыкладна кожны другі апытаны (55,6%) наведвае ўстановы грамадзкага харчаваньня і замаўляе гатовыя стравы з дастаўкай, у той час, як у іншых гарадах – толькі кожны трэці (33,2%).

Найбольшай папулярнасьцю ў беларусаў карыстаюцца кавярні і піцэрыі: іх наведвае прыкладна кожны чацьвёрты жыхар беларускага горада. Жыхары сталіцы значна часьцей, чым іншыя гараджане, выбіраюць фастфуды і кавярні/пякарні/кандытарскія. У першую чаргу, гэта зьвязана з высокай канцэнтрацыяй такіх установаў у Менску і недастатковай колькасьцю ў іншых гарадах.

Часьцей за ўсё беларускія гараджане наведваюць кавярні і рэстараны з сябрамі і знаёмымі (65%), з сямʼёй і дзецьмі (41,6%), з мужам/жонкай ці хлопцам/дзяўчынай (41,4%).

Euroradio.fm/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт