Белгідрамэт: Гэта быў самы моцны дождж у Менску за ўсю гісторыю назіраньняў
Увечары 25 ліпеня і ў ноч на 26 ліпеня ў Менску выпала рэкордная колькасьць ападкаў. Такога дажджу ў беларускай сталіцы не было за ўсю гісторыю мэтэаназіраньняў.
З 9 раніцы 25 ліпеня да 9 раніцы 26 ліпеня моцныя дажджы адзначаліся на большай частцы тэрыторыі Беларусі. Але сталіца апынулася ў рэкардсмэнах. У Менску выпала 77 мм дажджу, 24 мм – з 18 да 21.00 аўторка, а з 21.00 і да 4 раніцы – яшчэ 53 мм ападкаў.
- Гэта 87% кліматычнай месячнай нормы, – тлумачыць намесьнік начальніка службы мэтэаралягічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідрамэтэаралёгіі, кантролі радыеактыўнага забруджваньня і маніторынгу навакольнага асяродзьдзя Мінпрыроды Сьвятлана Рыбакова.
У Самахвалавічах зафіксавана яшчэ больш ападкаў – 104 мм, гэта значыць 116% кліматычнай нормы.
- Такіх рэкордных дажджоў у Менску яшчэ не было за ўсю гісторыю назіраньняў, – кажа Сьвятлана Рыбакова.
Падобны дождж Менск перажываў у ліпені 1973 г., калі выпала 73,5 мм ападкаў.
- Горад часьцяком цяплейшы, чым навакольныя мясцовасьці, на пару градусаў, выграваецца больш інтэнсіўна, таму менавіта над Менскам была актыўная навальнічная дзейнасьць. Яна разьвівалася на атмасфэрным фронце, які дзяліў трапічную паветраную масу і больш сьвежую масу, якая паступае з захаду Эўропы. Кантрасты тэмпэратур па краіне былі больш за 10 градусаў. На паўночным захадзе было каля 20 градусаў, на паўднёвым усходзе – 30-32. Вось такія кантрасты тэмпэратур і стварылі ўмовы для актыўнай навальнічнай дзейнасьці, – кажа намесьнік начальніка службы.
Тым ня менш, назваць мінулую навальніцу летнім Хаўерам нельга.
- Іх нельга параўноўваць, цяпер не было моцных вятроў, не было цыклёна.
https://news.tut.by/society/553012.html

tut.by/ав