Logo Polskiego Radia
Print

Уладзімір Макей ня бачыць шляхоў для хуткага вырашэньня ўкраінскага крызысу

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 25.07.2017 12:45
"Для таго, каб усталяваліся мір і спакой у гэтым рэгіёне, трэба, каб усе бакі дакладна выконвалі Менскія дамоўленасьці".
Уладзімер МакейУладзімер МакейPhoto: mfa.gov.by

Кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей ня бачыць магчымасьцяў для ўрэгуляваньня крызысу на ўсходзе Ўкраіны ў бліжэйшай будучыні. З такой заявай міністар выступіў 24 ліпеня па выніках візыта ў Славенію.

"Для таго, каб усталяваліся мір і спакой у гэтым рэгіёне, трэба, каб усе бакі дакладна выконвалі Менскія дамоўленасьці. Сёньня гэтага няма, — зазначыў Макей. — Калі мы бачым, што гэтага няма, значыць, магчыма, трэба падумаць пра арганізацыю яшчэ адной сустрэчы, можа быць, у тым жа "нармандзкім фармаце", а, можа быць, з прыцягненьнем іншых гульцоў. Сустрэча дазволіла б удасканаліць дамоўленасьці, заключаныя ў 2015 годзе, і вызначыць дакладны мэханізм кантролю за выкананьнем гэтых дамоўленасьцяў. І тады, магчыма, прагрэс урэгуляваньня сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны быў бы больш значным".

Макей не ўдакладніў, якіх "дадатковых гульцоў" ён хацеў бы бачыць на перамовах па сытуацыі ва Ўкраіне ў "нармандзкім фармаце". Але зазначыў, што гаворка ідзе не пра сустрэчу паміж Расеяй, Украінай і Беларусьсю.

"Беларусь зацікаўленая ў тым, каб крызыс у нашай суседняй краіне, паўднёвай суседцы, як мага хутчэй спыніўся", — дадаў міністар замежных справаў Беларусі.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт