Беларускaя спарцмэнка пакінула пʼедэстал з-за чужога гімну
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
22.07.2017 11:54
На цырымоніі ўзнагароджаньня у італьянскім Грасэта зайграў гімн іншай краіны.
Віялета Скварцоваwww.european-athletics.org
Беларускую лёгкаатлетку Віялету Скварцову, якая з-за непрыемнага інцыдэнту не атрымала свайго залатога мэдаля на юніёрскім чэмпіянаце Эўропы, узнагародзяць паўторна. Як перадае прэс-служба Беларускай фэдэрацыі лёгкай атлетыкі, падчас спаборніцтваў у італьянскім Грасэта на цырымоніі ўзнагароджаньня зайграў гімн іншай краіны – арганізатары дапусьцілі тэхнічную памылку.
Віялета Скварцова, якая выйграла золата ў трайным скачку, пакінула п’едэстал, калі пачула «чужы» гімн і адмовілася вяртацца нават пад пагрозай дыскваліфікацыі. Беларускі бок выступіў з пратэстам супраць дзеяньняў арганізатараў, у выніку чаго спарцмэнцы прынесьлі прабачэньні.
Цяпер цырымонію ўзнагароджаньня правядуць паўторна.
euroradio.fm/яс