Генпракуратура прыцягнула да дысцыплінарнай адказнасьці міністра культуры
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
20.07.2017 16:03
Міністэрства не спагнала адлічэньняў за выкарыстаньні абʼектаў гісторыка-культурнай спадчыны прадпрымальнікамі.
Мірскі замакфота: Я.Іванюк
Генэральнай пракуратурай праведзена праверка выкананьня заканадаўства, якое рэгулюе парадак ажыцьцяўленьня прадпрымальніцкай дзейнасьці пры выкарыстаньні абʼектаў гісторыка-культурнай спадчыны, адзначаецца ў паведамленьні ведамства.
У ходзе праверкі было выяўлена, што патрабаваньні заканадаўства ў поўнай меры не выконваліся, у тым ліку з прычыны неналежнага кантролю з боку кіраўніцтва Міністэрства культуры і мясцовых выканаўчых камітэтаў, адказных за яго рэалізацыю.
Нярэдка на фасадах гісторыка-культурных абʼектаў былі змантаваныя трубы, выцяжкі, прамысловыя кандыцыянеры, а на дахах – антэна-фідэрныя прылады электрасувязі кампаній, апэратараў сотавай сувязі. Аналіз сытуацыі паказаў, што адлічэньні ў выглядзе кампэнсацыі насілі адзінкавы характар і не былі зьвязаны з рэалізацыяй норм заканадаўства.
Па выніках разгляду актаў пракурорскага нагляду да дысцыплінарнай адказнасьці прыцягнуты міністар культуры Рэспублікі Беларусь.
Праведзены мерапрыемствы па ўстанаўленьні і ўліку субʼектаў гаспадараньня, дзейнасьць якіх аказвае непасрэднае ўзьдзеяньне на абʼекты гісторыі і культуры (у цяперашні час – больш за 2 тыс. плацельшчыкаў).
nn.by/яс