Знакамітую беларускую мэцэнатку Магдалену Радзівіл пахаваюць у Менску
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alaksandar  Papko
                        
                        16.07.2017 15:24
                    
                                 
                
                
                    Урну з прахам княгіні Магдалены Радзівіл прывезла ў Менск дэлегацыя беларусаў Швэйцарыі.
                
                
                    
                        
wikimedia commons/public domain
                     
                
                
                
               
                
                         Падчас VII Зьезду беларусаў сьвету беларуская супольнасьць Швэйцарыі перадала парафіі сьвятых Сымона й Алены ў Менску прах княгіні Магдалены Радзівіл. Пра перапахаваньне знакамітай беларускай мэцэнаткі паведамляе «Радыё Свабода».
Прах са Швэйцарыі прывёз Аляксандар Сапега – намесьнік старшыні Асацыяцыі беларусаў Швэйцарыі. Пакуль ня вызначана месца, дзе будзе пахаваны прах Магдалены Радзівіл, ён будзе знаходзіцца ў Чырвоным касьцёле.
Магдалена Радзівіл, якая фінансавала выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца», падтрымлівала газэту «Наша Ніва», фінансавала выданьне вершаў Максіма багдановіча «Вянок», адкрывала беларускія школы, памерла ў 1945 годзе ў швэйцарскім горадзе Фрыбург.
Летась князь Мацей Радзівіл у Менску паведаміў, што праўнукі вядомай беларускай мэцэнаткі пастанавілі перапахаваць яе цела ў Менску – у касьцёле сьвятых Сымона і Алены, побач зь якім яна жыла.
svaboda.org/ап