Logo Polskiego Radia
Print

Пётр Краўчанка прапануе ўладам адзначыць 100-я ўгодкі БНР

Czwórka
Alaksandar Papko 16.07.2017 11:53
Былы міністар замежных справаў Беларусі агучыў гэтую ініцыятыву на Зьезьдзе беларусаў сьвету.
Рада БНРРада БНРcommons.wikimedia.org/Public Domain CC0

Былы міністар замежных справаў Беларусі Пётр Краўчанка прапанаваў у 2018 годзе на дзяржаўным узроўні адзначыць 100-годдзе абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі – перадае інфармагенцтва БелаПАН.

З такой прапановай Пётр Краўчанка выступіў 15 ліпеня ў Менску на VII зьедзе беларусаў сьвету ў прысутнасьці цяперашняга кіраўніка МЗС Уладзімера Макея.

Краўчанка лічыць, што прымірыць савецкую і незалежніцкую традыцыі беларускай дзяржаўнасьці магло б афіцыйнае сьвяткаваньне 100-й гадавіны БНР у 2018 годзе і векавога юбілею стварэньня БССР – у 2019-м.

Яшчэ адна ініцыятыва Пятра Краўчанкі была адрасавана міжнароднаму грамадзкаму абʼяднаньню «Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына». Экс-кіраўнік МЗС прапанаваў дамагчыся ўстаноўкі ў Менску мэмарыяльнай дошкі мэцэнатцы й грамадзкаму дзеячу XX стагоддзяў Магдалене Радзівіл. Яна фінансавала выдавецтва Марціна Кухты, газэту «Наша Ніва», зборнік вершаў Максіма Багдановіча «Вянок».

naviny.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт