Макей: Мы ня прагнем уступленьня ў ЭЗ
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
15.07.2017 12:09
Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей даў інтэрвію гішпанскаму выданьню El País.
Уладзімер МакейPhoto: mfa.gov.by
„Мы ня прагнем уступленьня ў ЭЗ, але мы хочам больш актыўна ўдзельнічаць у працы інтэграцыйных аб'яднаньняў, якія ўзьніклі на постсавецкай прасторы, такіх як ЭАЭС, і ў той жа час цесна супрацоўнічаць з ЭЗ, бо гэта ўзмацняе нашу эканоміку, і эканамічны рост дазволіць умацаваць наш сувэрэнітэт і палітычную незалежнасьць”, — адзначыў міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей у інтэрвію гішпанскаму выданьню El País, паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.
„Мы не маем намеру псаваць адносіны з Расеяй, бо гэта наш саюзьнік і наш галоўны партнэр, але мы хочам, каб наша эканоміка была больш дывэрсыфікаванай”, - дадаў міністар.
nn.by/аз