Архіў жодзінскага празаіка перадалі ў музэй
Удава Івана Сіняўскага пакуль што перадала музэйнай установе толькі частку архіўных матэрыялаў.
Беларускі дзяржаўны архіў-музэй літаратуры й мастацтва папоўніўся новым архівам пісьменьніка – жодзінскага празаіка Івана Сіняўскага. Удава пісьменьніка Сьвятлана Сіняўская пакуль што перадала музэйнай установе толькі частку архіўных матэрыялаў, бо пры жыцьці пісьменьніка шмат чаго не патрапіла ў друк, таму неапублікаванае пакуль застаецца ў сям’і.
„Сын будзе яшчэ пераглядаць. Можа, што-небудзь яшчэ надрукуем пасьля, бо шмат нявыдадзенага. Спадзяваньні ёсьць. Вось, ёсьць ненадрукаваныя яго нарысы, ён зборнік зьбіраўся выдаць”, - кажа Сьвятлана Сіняўская.
Супрацоўнік музэя-архіва Віктар Жыбуль вось ужо некалькі гадоў займаецца пошукамі й выратаваньнем архіваў беларускіх пісьменьнікаў, якія пайшлі з жыцьця. Часам ён знаходзіць архівы ў вельмі кепскім стане – на гарышчах або ў гаражах, заплесьнявелыя й пагрызеныя мышамі.
„Пісьменьніцкія архівы – нашая каштоўная культурная спадчына”, – тлумачыць важнасьць сваёй працы Віктар Жыбуль.
racyja.com/аз