Мірончык паўтарыў, што вучэньні «Захад-2017» носяць плянавы характар і не нясуць каму-небудзь пагрозы. А яшчэ ў канцы 2016 года Беларусь праінфармавала ўсе краіны АБСЭ аб маючых адбыцца вучэньнях, як гэтага патрабуе Венскі дакумэнт 2011 года аб мерах умацаваньня даверу й бясьпекі.
«Афіцыйна й на высокім узроўні дзяржавам АБСЭ была прадстаўленая інфармацыя пра задуму й сцэнары вучэньняў, іх асноўныя мэты й задачы, месцах правядзеньня, сілах і сродках, якія будуць задзейнічаны. На пляцоўцы АБСЭ мы яшчэ раз асабліва падкрэсьлілі, што вучэньні «Захад-2017» носяць выключна абарончы характар», – сказаў прадстаўнік МЗС.
Агульная колькасьць войск падчас вучэньняў не перавысіць 13 тысяч чалавек, а значыць, паводле Венскага дакумэнту, Беларусь не абавязаная запрашаць міжнародных назіральнікаў, адзначыў Мірончык.
«У той жа час, кіруючыся прынцыпам празрыстасьці й дзейнічаючы ў духу добрай волі, Беларусь у ініцыятыўным парадку накіроўвае запрашэньні для ўдзелу ў назіраньні ў актыўнай фазе вучэньняў прадстаўнікам міжнародных арганізацый», – зазначыў прэс-сакратар.
Беларусь запросіць на вучэньні «Захад-2017» назіральнікаў з ААН, АБСЭ, НАТА, СНД, АДКБ, Чырвонага крыжа, Латвіі, Летувы, Польшчы, Украіны, Эстоніі, Швэцыі й Нарвэгіі, а таксама ваенных аташэ, акрэдытаваных пры амбасадах у Беларусі. Пра гэта заявіў прэс-сакратар МЗС Дзьмітрый Мірончык на брыфінгу.
Мірончык паўтарыў, што вучэньні «Захад-2017» носяць плянавы характар і не нясуць каму-небудзь пагрозы. А яшчэ ў канцы 2016 года Беларусь праінфармавала ўсе краіны АБСЭ аб маючых адбыцца вучэньнях, як гэтага патрабуе Венскі дакумэнт 2011 года аб мерах умацаваньня даверу й бясьпекі.
«Афіцыйна й на высокім узроўні дзяржавам АБСЭ была прадстаўленая інфармацыя пра задуму й сцэнары вучэньняў, іх асноўныя мэты й задачы, месцах правядзеньня, сілах і сродках, якія будуць задзейнічаны. На пляцоўцы АБСЭ мы яшчэ раз асабліва падкрэсьлілі, што вучэньні «Захад-2017» носяць выключна абарончы характар», – сказаў прадстаўнік МЗС.
Агульная колькасьць войск падчас вучэньняў не перавысіць 13 тысяч чалавек, а значыць, паводле Венскага дакумэнту, Беларусь не абавязаная запрашаць міжнародных назіральнікаў, адзначыў Мірончык.
«У той жа час, кіруючыся прынцыпам празрыстасьці й дзейнічаючы ў духу добрай волі, Беларусь у ініцыятыўным парадку накіроўвае запрашэньні для ўдзелу ў назіраньні ў актыўнай фазе вучэньняў прадстаўнікам міжнародных арганізацый», – зазначыў прэс-сакратар.
паводле tut.by/вс