Logo Polskiego Radia
Print

На Гомельшчыне абралі новае кіраўніцтва гарадзкой і абласной БХД

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.07.2017 16:30
У сустрэчы ўдзельнічалі прадстаўнікі БХД з Гомеля, Рэчыцы, Жлобіна, Веткаўскага й Мазырскага раёнаў.
Мітынгоўцы са сьцягамі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі (БХД)Мітынгоўцы са сьцягамі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі (БХД)bchd.info

У Гомелі адбыліся чарговыя справаздачна-выбарчыя сходы гарадзкой і абласной арганізацый Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. У сустрэчы ўдзельнічалі прадстаўнікі БХД з Гомеля, Рэчыцы, Жлобіна, Веткаўскага й Мазырскага раёнаў, паведамляе прэс-служба партыі.

Сустаршыня БХД Павел Севярынец распавёў пра стагодзьдзе беларускай хадэцыі, прадставіў кнігі «100 асобаў Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» і «БХД: 1917-2017».

Аляксандр Шарыпаў, які ўзначальваў гарадзкую й абласную БХД з 2013 года, пакінуў пасады й пажадаў, каб арганізацыяй кіравалі маладзейшыя. У выніку выбараў кіраўніком гомельскай гарадзкой арганізацыі БХД стаў Аляксандр Гехт, яго намесьнікам – Аляксандр Шарыпаў, гомельскай абласной – Павел Севярынец, яго намесьнікамі Аляксей Змушко (Рэчыца) і Іван Дзенісенка (Мазырскі раён).

вс

здымак мае ілюстрацыйны характар

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт