Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі будуць захоўваць радыёактыўныя адкіды

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 11.07.2017 08:25
Улады распрацоўваюць адпаведны праект у зьвязку з будаўніцтвам Беларускай АЭС.
Foto: pixabay.com/CC0

Беларускія СМІ высьветлілі, што ўжо ідзе працэс распрацоўкі канцэпцыі праекту пункту пахаваньня радыеактыўных адкідаў, якія зьявяцца ў працэсе эксплюатацыі Беларускай АЭС. Гэта азначае, што небясьпечныя адкіды будуць захоўвацца ў Беларусі.

Інфармацыю распаўсюдзіў сайт Белэнэрга. На старонцы дзяржаўнага канцэрна зазначаецца, што цяпер вядуцца дасьледаваньні, неабходныя для ўзьвядзеньня пункту пахаваньня адкідаў, распрацоўваюцца рэкамэндацыі па стварэньні адзінай сыстэмы ахоўных барʼераў сховішча радыеактыўных адкідаў для забесьпячэньня іх бясьпечнага захаваньня.

Першы энэргаблёк Беларускай АЭС плянуецца запусьціць у 2019 годзе, другі — у 2020 годзе.

Паводле Радыё “Свабода”/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт