Менск заклікаюць дазволіць праваабаронцы Танкачовай вярнуцца ў Беларусь
Зварот з патрабаваньнем адмяніць або скараціць тэрмін забароны на ўезд Алены Танкачовай у Беларусь перадаў 5 ліпеня ў прыёмную МУС Беларусі расейскі праваабаронца Андрэй Юраў.
Член Савета па правах чалавека пры прэзыдэнце Расеі Андрэй Юраў у сераду, 5 ліпеня, перадаў у прыёмную беларускага МУС зварот з патрабаваньнем даць магчымасьць вярнуцца ў Беларусь на чале беларускага Цэнтра прававой трансфармацыі (Lawtrend), грамадзянцы РФ Алене Танкачовай, перадае DW.
Гэты дакумэнт быў прыняты днём раней, напярэдадні Парлямэнцкай асамблеі Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе (ПА АБСЭ), на паралельным форуме арганізацый грамадзянскай супольнасьці.
Яго падпісалі 65 беларускіх і замежных праваабаронцаў, а таксама прадстаўнікоў міжнародных структур, у тым ліку спэцдакладчык ААН па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклаш Харасьці.
У 2015 годзе суд у Менску забараніў Алене Танкачовай уяжджаць у Беларусь на працягу бліжэйшых трох гадоў, угледзеўшы ў яе дзеяньнях пагрозу грамадзкаму парадку ў краіне.
Танкачова чатыры разы перавышала дапушчальную хуткасьць падчас кіраваньня аўтамабілем і аднойчы перайшла дарогу ў неналежным месцы. Суд не прыняў да ўвагі, што да таго часу праваабаронца ўжо 30 гадоў пражывала ў Менску, дзе ў яе была праца, сям'я і нерухомасьць, акрамя таго яе дачка зьяўляецца грамадзянкай Беларусі.
Аўтары звароту запатрабавалі неадкладна адмяніць забарону на ўезд Танкачовай у Беларусь альбо скараціць яго дзеяньне, а таксама ў максымальна кароткія тэрміны выключыць праваабаронцу са сьпісу асоб, якім забаронена ўяжджаць у краіну.
"Мы павінны выкарыстоўваць усе легальныя мэтады, каб дапамагаць праваабаронцам, якія апынуліся ў падобнай сытуацыі і якіх, увогуле, досыць незаконна спрабуюць не дапускаць у краіну", - патлумачыў у інтэрвію DW Андрэй Юраў. Ён выказаў надзею на тое, што пэтыцыю разгледзіць асабіста міністар унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч і што Алена Танкачова зможа вярнуцца ў краіну ўжо ў бліжэйшы час.
Аналягічны зварот накіраваны міністру замежных спраў Беларусі Ўладзіміру Макею.
Зварот з патрабаваньнем адмяніць або скараціць тэрмін забароны на ўезд Алены Танкачовай у Беларусь перадаў 5 ліпеня ў прыёмную МУС Беларусі расейскі праваабаронца Андрэй Юраў.
Член Савета па правах чалавека пры прэзыдэнце Расеі Андрэй Юраў у сераду, 5 ліпеня, перадаў у прыёмную беларускага МУС зварот з патрабаваньнем даць магчымасьць вярнуцца ў Беларусь на чале беларускага Цэнтра прававой трансфармацыі (Lawtrend), грамадзянцы РФ Алене Танкачовай, перадае DW.
Гэты дакумэнт быў прыняты днём раней, напярэдадні Парлямэнцкай асамблеі Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе (ПА АБСЭ), на паралельным форуме арганізацый грамадзянскай супольнасьці.Яго падпісалі 65 беларускіх і замежных праваабаронцаў, а таксама прадстаўнікоў міжнародных структур, у тым ліку спэцдакладчык ААН па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклаш Харасьці.
У 2015 годзе суд у Менску забараніў Алене Танкачовай уяжджаць у Беларусь на працягу бліжэйшых трох гадоў, угледзеўшы ў яе дзеяньнях пагрозу грамадзкаму парадку ў краіне.
Танкачова чатыры разы перавышала дапушчальную хуткасьць падчас кіраваньня аўтамабілем і аднойчы перайшла дарогу ў неналежным месцы. Суд не прыняў да ўвагі, што да таго часу праваабаронца ўжо 30 гадоў пражывала ў Менску, дзе ў яе была праца, сям'я і нерухомасьць, акрамя таго яе дачка зьяўляецца грамадзянкай Беларусі.
Аўтары звароту запатрабавалі неадкладна адмяніць забарону на ўезд Танкачовай у Беларусь альбо скараціць яго дзеяньне, а таксама ў максымальна кароткія тэрміны выключыць праваабаронцу са сьпісу асоб, якім забаронена ўяжджаць у краіну.
"Мы павінны выкарыстоўваць усе легальныя мэтады, каб дапамагаць праваабаронцам, якія апынуліся ў падобнай сытуацыі і якіх, увогуле, досыць незаконна спрабуюць не дапускаць у краіну", - патлумачыў у інтэрвію DW Андрэй Юраў. Ён выказаў надзею на тое, што пэтыцыю разгледзіць асабіста міністар унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч і што Алена Танкачова зможа вярнуцца ў краіну ўжо ў бліжэйшы час.
Аналягічны зварот накіраваны міністру замежных спраў Беларусі Ўладзіміру Макею.
Беларускі партызан/ав