Паездка Сьвятланы Алексіевіч на Гомельшчыну адкладваецца
Анансаваная на 6 і 7 ліпеня паездка нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч на Гомельшчыну адтэрміноўваецца.
«Лекары забаранілі мне выпраўляцца ў дарогу як мінімум два тыдні. Я толькі што вярнулася з Капры і захварэла. Ня ведаю, як у Капаткевічы, а ў Гомель абавязкова прыеду. Пазьней. Выбачаюся перад землякамі, якія чакалі мяне 6 і 7 ліпеня», – сказала Алексіевіч карэспандэнту Свабоды.
Апошні тыдзень пісьменьніца знаходзілася на Капры, дзе была ўганараваная прэстыжнай міжнароднай прэміяй і запрошаная на кароткатэрміновы адпачынак. Перамена клімату прычыніліся да запаленьня трайчастага нэрва, і заплянаваныя паездкі даводзіцца адкладваць.
6 ліпеня Сьвятлана Алексіевіч мелася сустрэцца ў Капаткевічах з аднаклясьнікамі, выпускнікамі мясцовай сярэдняй школы, якую яна скончыла ў 1965 годзе.
7 ліпеня плянавалася сустрэча Алексіевіч у Гомелі з журналістамі, блёгерамі, мясцовымі літаратарамі і грамадзкімі актывістамі рэгіёну.
Пра новую дату прыезду нобэлеўскай ляўрэаткі да землякоў будзе паведамлена дадаткова.

Радыё Свабода/ав