Літаграфіі Марка Шагала для выданьняў аб самім мастаку прадстаўлены на выставе ў Нацыянальным мастацкім музэі. Выстава «Марк Шагал: колер любві» прадоўжыцца да 12 верасьня.
Марк Шагал шмат працаваў над кнігамі. Шырока вядомы пранікнёныя ілюстрацыі Шагала да аўтабіяграфічнай кнігі «Маё жыцьцё» і да кніг Бэлы («Гарачыя агні», «Першая сустрэча», «Мае сшыткі»); вострыя па сваіх характарыстыках і назіраньнях ілюстрацыі да «Мёртвых душ» Гогаля; ілюстрацыі да «самай вялікай крыніцы паэзіі ўсіх часоў» – Бібліі.
Выстава «Марк Шагал: колер любві» таксама зьвязана з кнігай. Прадстаўленыя літаграфіі былі выкананы Маркам Шагалам у асноўным у 1950-1960-я гады як ілюстрацыі да розных выданьняў, але выданьняў, прысьвечаных самому Шагалу.
Мастак выконвае ілюстрацыі да тэкстаў аб сабе, ілюструе самога сябе. Адсюль увесь найбагацейшы шэраг сюжэтных тэм, які вызначае творчасьць Шагала: пэйзажы Віцебска, Парыжа, Сен-Поль-дэ-Ванса, закаханыя пары ды маці і дзіця, фантастычныя істоты і сымбалічныя жывёлы, музыканты і, вядома, вобраз самога майстра.
На выставе прадстаўлены адзінаццаць каляровых і адна чорна-белая («Вёска») літаграфіі з ліку тых, што ўвайшлі ў манаграфію «Шагал» вядомага францускага мастацкага крытыка і гісторыка мастацтва Жака Ласеня, з якім мастака зьвязвала шматгадовае сяброўства.
Чытаць поўнасцю: http://blr.belta.by/culture/view/litagrafii-marka-shagala-dlja-vydannjau-ab-mastaku-pradstauleny-na-vystave-u-nmm-59700-2017/

БелТА/ав