Logo Polskiego Radia
Print

Моладзь БНФ патрабуе рэабілітацыі Ларысы Геніюш

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.07.2017 13:40
Актывісты заахвочваюць да ўдзелу ў конкурсе эсэ: „Чаму варта рэабілітаваць Ларысу Геніюш?”.
Ларыса ГеніюшЛарыса ГеніюшPhoto: аўтар невядомы, Добрасумленнае выкарыстанне, be.wikipedia.org

Моладзь БНФ патрабуе рэабілітацыі Ларысы Геніюш
Актывісты заахвочваюць да ўдзелу ў конкурсе эсэ: „Чаму варта рэабілітаваць Ларысу Геніюш?”.
Моладзь БНФ працягвае кампанію ўшанаваньня памяці выдатнай пісьменьніцы й грамадзкай дзяячкі Ларысы Геніюш. Акцыя распачатая яшчэ летась і ўжо набыла самыя разнастайныя формы. Цяпер — чарговая ініцыятыва.
„Рэабілітацыя для цябе ня проста фармальнасьць? Хочаш выказаць сваю падтрымку кампаніі #Геніюш2016? Вазьмі ўдзел у конкурсе эсэ!”, — заклікаюць ініцыятары акцыі.
Паводле ўмовы, калі сёньняшнім беларусам неабыякавая памяць пра знакамітую зямлячку й ёсьць жаданьне падзяліцца сваімі думкамі наконт таго, чаму рэабілітацыя Ларысы Геніюш надзвычай важная для Беларусі, можна дасылаць свае эсэ на пошту moladzbelarus@gmail.com.
Аб’ём тэксту ня болей за 3 старонкі фармату А4, тэма: „Чаму варта рэабілітаваць Ларысу Геніюш?”. Конкурс працягнецца да 26 ліпеня, вынікі будуць агучаныя 10 жніўня. Кожны ўдзельнік атрымае памятны дыплём, кнігу Ларысы Геніюш „Споведзь” ды памятныя падарункі.
Конкурс эсэ — гэта наступны крок у спробах данесьці думку грамадзкасьці прадстаўнікам улады, паказаць, што пытаньне рэабілітацыі Ларысы Геніюш сапраўды важнае для беларускага народу.
Ня так даўно актывісты арганізацыі накіравалі ў Генэральную пракуратуру Беларусі пісьмовае патрабаваньне рэабілітаваць літаратарку. Адказ зь ведамства быў катэгарычным: „Геніюш Л.А. прызнана не падлеглай рэабілітацыі”.
Актывісты Моладзі БНФ ня згодныя з падобнай трактоўкай і перакананыя, што Ларыса Геніюш вартая аднаўленьня яе добрага імя і ўшанаваньня памяці.
svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт