Logo Polskiego Radia
Print

Госьці з 18 краін будуць у Беларусі вывучаць беларускую мову

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 02.07.2017 14:33
Сёлета створаныя дзьве групы для ахвотных вывучаць беларускую мову з нуля.
tbm-mova.by

Слухачамі школы беларусістыкі ў БДУ стануць 60 прадстаўнікоў 18 краін. Міжнародная летняя школа беларусістыкі пройдзе ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы БДУ (РІВШ) 4-15 ліпеня. Мерапрыемства прымеркавана да 500-годзьдзя беларускага кнігадрукаваньня.

Сярод замежных слухачоў — госьці з Індыі, Украіны, Японіі, Вугоршчыны, Чэхіі, Нямеччыны, Кітая, Расеі, Грузіі, ЗША, Інданэзіі, Гішпаніі, Латвіі, Летувы, Польшчы, Славакіі, Сэрбіі ды Швэцыі.

Навучаньне будзе праходзіць па трох праграмах, якія разьлічаныя на розную моўную падрыхтоўку і веды ўдзельнікаў. Сёлета створаныя дзьве групы для ахвотных вывучаць беларускую мову з нуля.

Культурная праграма для замежных гасьцей таксама насычаная. Яна ўключае ў сябе наведваньне музэяў Беларусі, экскурсію ў старажытны Полацк, удзел у мерапрыемствах, прысьвечаных Дню Незалежнасьці. Сюрпрызам для слухачоў стане іх удзел у Купальлі ў ноч з 6 на 7 ліпеня ў Беларускім музэі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах.

БелТА/Наша Ніва/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт