Беларусь роўна год жыве з новымі грошамі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alaksandar  Papko
                        
                        01.07.2017 11:42
                    
                                 
                
                
                    Дэнамінаваны рубель аказаўся стабільнай валютай, аднак заробкі людзей за год ня вырасьлі.
                
                
                    
                        
Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
                     
                
                
                
               
                
                         Роўна год таму ў Беларусі была праведзеная дэнамінацыя. З нацыянальнай валюты зьніклі адразу чатыры нулі, старыя банкноты замянілі новымі, а замест самых дробных упершыню ўвялі манэты.
Новы беларускі рубель паказаў сябе стабільнай валютай. За год ён узмацніўся ў адносінах да даляра на 3,7%. Інфляцыя зь ліпеня 2016 па ліпень 2017 году склала 5,8% – перадае Радыё «Свабода».
Пры гэтым сярэдні заробак беларусаў з моманту правядзеньня дэнамінацыі павысіўся ўсяго на 5 рублёў 97 капеек. Калі ў ліпені 2016 году ён складаў амаль 746 новых рублёў, то ў траўні 2017-га  – ужо 795 рублёў. Гэта 6,6% росту. З улікам інфляцыі ў 5,8% гадавы рост сярэдняга заробку ў склаў усяго 0,8%.
Svaboda.org/ап