Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусь можна завозіць ня больш за 5 кіляграмаў гародніны

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 01.07.2017 10:13
Уступілі ў сілу Адзіныя каранцінныя фітасанітарныя патрабаваньні Эўразійскага эканамічнага зьвязу.
pixabay.com/Public Domain CC0

1 ліпеня ўступілі ў сілу адзіныя каранцінныя фітасанітарныя патрабаваньні Эўразійскага эканамічнага зьвязу – перадае інфармагенцтва БелаПАН.

Згодна з патрабаваньнямі без суправаджэньня фітасанітарных сэртыфікатаў можна ўвозіць гародніну (памідоры, агуркі, бакляжаны, шынкі і г.д.), садавіну (яблыкі, грушы, абрыкосы, кавуны, дыні, пэрсікі і г.д.), ягады (клубніцы, маліну, вішню, чарніцы і г.д.), грыбы, зеляніну (салату, пятрушку, кроп і інш.), арэхі ды іншыя тавары расьліннага паходжаньня агульнай вагой ня больш за 5 кг, а таксама ня больш за тры букеты кветак.

Абмежаваньні датычаць тавараў, што перамяшчаюцца праз мытную мяжу ў ручной паклажы, багажы пасажыраў судоў, самалётаў, цягнікоў, аўтатранспартных сродкаў.

naviny.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт