Выпусьцілі чатырох затрыманых па "справе патрыётаў"
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
29.06.2017 09:04
На свабоду выйшлі Уладзімір Румянцаў, Цімур Пашкевіч, Алесь Яўдаха й Віктар Данілаў.
Сяргей Стрыбульскі дае інтэрвію на свабодзеyoutube.com/screen
Выпусьцілі чатырох затрыманых па "справе патрыётаў"
28 чэрвеня на волю з СІЗА №1 выйшлі Уладзімір Румянцаў, Цімур Пашкевіч, Алесь Яўдаха й Віктар Данілаў, якіх у сакавіку затрымалі па "справе патрыётаў". Людзі, якія сабраліся каля сьледчага ізалятара, чакалі, што выпусьцяць яшчэ кагосьці, не разыходзіліся. Каля 20-й гадзіны выйшаў прадстаўнік СІЗА №1 і паведаміў, што больш дакумэнтаў на вызваленьне ў іх пакуль няма, таму новых вызваленьняў сёньня ня будзе.
27 чэрвеня на волю з-за кратаў выйшлі Алесь Зiмнiцкі, Сяргей Стрыбульскі, Уладзiмір Фёдараў. Усіх іх падазравалі ў стварэньні "незаконнага ўзброенага фармаваньня". Ранейшае абвінавачаньне ў падрыхтоўцы "масавых беспарадкаў" было зьнятае з-за адсутнасьці доказаў.
28 чэрвеня на свабоду з СІЗА №1 выйшлі Уладзімір Румянцаў, Цімур Пашкевіч, Алесь Яўдаха й Віктар Данілаў, якіх у сакавіку затрымалі па "справе патрыётаў".
Людзі, якія сабраліся каля сьледчага ізалятара, чакалі, што выпусьцяць яшчэ кагосьці, не разыходзіліся. Каля 20-й гадзіны выйшаў прадстаўнік СІЗА №1 і паведаміў, што больш дакумэнтаў на вызваленьне ў іх пакуль няма, таму новых вызваленьняў сёньня ня будзе.

эўрарадыё/вс