Logo Polskiego Radia
Print

Мітрапаліт Кандрусевіч праехаў па Менску на ровары

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.06.2017 18:31
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч правёў імшу ў Чырвоным касьцёле, якая стала пачаткам роварнай пілігрымкі ў Будслаў.
фота: catholic.by

Суправаджаць пілігрымаў у дарозе будзе вікарый парафіі сьвятых Сымона й Алены ксёндз Аўгуст Калясінскі. Ён жа будзе духоўным кіраўніком падарожжа.
Дарэчы, сам кіраўнік беларускіх католікаў таксама праехаў зь імі на ровары – ад Чырвонага касьцёла да парка Перамогі.

28 чэрвеня Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч правёў імшу ў Чырвоным касьцёле. Яна стала пачаткам традыцыйнай роварнай пілігрымкі ў Будслаў. Сёлета ў ёй бяруць удзел 35 раварыстаў, паведамляе сайт Рыма-каталіцкага касьцёла ў Беларусі.

Суправаджаць пілігрымаў у дарозе будзе вікарый парафіі сьвятых Сымона й Алены ксёндз Аўгуст Калясінскі. Ён жа будзе духоўным кіраўніком падарожжа.Дарэчы, сам кіраўнік беларускіх католікаў таксама праехаў зь імі на ровары – ад Чырвонага касьцёла да парка Перамогі.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт