Міраслава Лазоўскага пераводзяць з СІЗА КДБ у СІЗА на Валадарскага
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
26.06.2017 16:50
Лазоўскі ў 1990-я быў адным са стваральнікаў “Белага легіёну” - беларускай моладзевай арганізацыі, якая з пачатку 2000-х не існуе.
Міраслаў Лазоўскіyoutube.com/screen
Міраслава Лазоўскага пераводзяць з СІЗА КДБ у СІЗА МУС на Валадарскага. Пра гэта ў Facebook напісала Ніна Шыдлоўская, прадстаўніца сем’яў затрыманых па гэтак званай “справе патрыётаў”.
Лазоўскі ў 1990-я быў адным са стваральнікаў “Белага легіёну” - беларускай моладзевай арганізацыі, якая з пачатку 2000-х не існуе. У апошнія гады ён працаваў памочнікам дырэктара выдавецтва “Кнігазбор”.
Міраслава Лазоўскага затрымалі 21 сакавіка. За кратамі на сёньняшні дзень знаходзіцца 14 чалавек-фігурантаў “справы патрыётаў”. У іх адносінах распачалі крымінальныя справы па факце падрыхтоўкі “масавых беспарадкаў” і “стварэньня незаконнага ўзброенага фармаваньня”.
эўрарадыё/вс