ААН працягнула мандат адмысловага дакладчыка па Беларусі
Такім чынам адбылося насуперак жаданьню беларускіх уладаў.
Рада ААН па правах чалавека працягнула на год мандат адмысловага дакладчыка па правах чалавека ў Беларусі.
Супраць працягу мандату выступілі, Балівія, Бурундзі Вэнэсуэла, Індыя, Кітай, Куба, Філіпіны й Эгіпэт, за прагаласавалі 18 краінаў-сяброў Рады, устрымалася 21 краіна.
Рада „пастанаўляе падоўжыць на адзін год мандат адмысловага дакладчыка ў пытаньні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі” й просіць прызначанага даць новую справаздачу на 38-й сэсіі Рады й на 73-й сэсіі Генэральнай асамблеі ААН. Таксама ў дакумэнце заклікаюць улады Беларусі супрацоўнічаць з дакладчыкам у поўнай меры, дазволіць яму наведаць краіну, каб „дапамагчы ўраду ў выкананьні яго міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека, і разгляду пытаньня аб выкананьні яго рэкамендацыяў”.
Рада адзначае „нязьменную заклапочанасьць” правамі й асноўнымі свабодамі беларусаў, асабліва ў галіне мірных сходаў, свабоды асацыяцыяў і выражэньня меркаваньняў — у тым ліку з нагоды рэакцыі беларускіх уладаў на мірныя пратэсты лютага-сакавіка 2017 году. Таксама Раду непакояць паведамленьні пра катаваньні й бесчалавечны абыход праваахоўнікаў і турэмшчыкаў, якія не былі належным чынам расьсьледаваныя ўладамі, працягам рэпрэсіяў супраць праваабаронцаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці, арыштамі журналістаў і іншым.
belapan.com/svaboda.org/аз
Рада ААН па правах чалавека працягнула на год мандат адмысловага дакладчыка па правах чалавека ў Беларусі.
Супраць працягу мандату выступілі, Балівія, Бурундзі, Вэнэсуэла, Індыя, Кітай, Куба, Філіпіны й Эгіпэт, "за" прагаласавалі 18 краінаў-сяброў Рады, устрымалася 21 краіна.