Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь займае грошы на міжнародных фінансавых рынках

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 23.06.2017 10:40
Менск выпусьціў эўрааблігацыі на суму 1,7 млн даляраў.
pixabay.com

Беларусь разьмясьціла два траншы эўрааблігацыяў з пагашэньнем ў лютым 2023 году і ў чэрвені 2027 году ў абʼёме 800 мільёнаў даляраў і 600 мільёнаў даляраў адпаведна, паведаміла інфармагенцтва Reuters.

Даходнасьць кароткатэрміновага траншу была ўсталяваная на ўзроўні 7,125 адсотка гадавых, доўгатэрміновага – 7,625 адсотка гадавых.

Попыт інвэстараў быў удвая вышэйшы, чым прапанова беларускіх фінансавых установаў. Інвэстары былі гатовыя купіць беларускіх аблігацыяў на 3,1 мільярды даляраў. Арганізацыя зьдзелкі была даручана банкам Citi і Raiffeisen Bank.

Беларусь вырашыла заняць грошы на міжнародных фінансавых рынках пасьля доўгага перарыву – піша партал TUT.BY. Першы выпуск беларускіх дзяржаўных аблігацыяў у замежнай валюце адбыўся шэсьць гадоў таму. У студзені 2011 году Менск выпусьціў аблігацыі з сямігадовым тэрмінам выплаты агульным коштам у 800 мільёнаў даляраў. Даходнасьць па іх раўнялася 8,95%.

reuters.com/tut.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт