Паслуга «195 -прагноз надворʼя» будзе даступная і па-беларуску
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
22.06.2017 09:45
У траўні паслуга «Белтэлекама» была поўнасьцю пераведзена на рускую мову.
photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
Намаганьнямі ТБМ паслуга «Белтэлекама» «195 -прагноз надворʼя» будзе даступная і па-беларуску.
Паслуга нацыянальнага апэратара сувязі РУП «Белтэлекам» «195 -прагноз надворʼя» будзе прадстаўляцца ня толькі на рускай, але і на беларускай мове. Так вынікае з адказу на зварот, які атрымала грамадзкае абʼяднаньне «Таварыства беларускай мовы» з Адміністрацыі прэзыдэнта і «Белтэлекама».
У траўні гэтага года паслуга 195, дзякуючы якой можна атрымаць інфармацыю пра актуальны прагноз надворʼя, была поўнасьцю пераведзена на рускую мову. Сябры ТБМ адрэагавалі на дадзеную сытуацыю і зьвярнуліся ў Адміністрацыю прэзыдэнта, а таксама да кіраўніцтва РУП «Белтэлекам» з просьбай вярнуць беларускую мову дадзенай паслугі.
З атрыманых адказаў вынікае, што «Белтэлекам» працуе над пытаньнем прадстаўленьня Рэспубліканскім цэнтрам па гідрамэтэаралёгіі, кантролі радыеактыўнага забруджваньня і маніторынгу навакольнага асяродзьдзя (Гідрамета) сынаптычнай інфармацыі на дзьвюх мовах, піша БелаПАН.
«Больш за тое, дасягнутая папярэдняя дамоўленасьць паміж Гідраметам і РУП «Белтэлекам» аб прадстаўленьні з 10 ліпеня бягучага года тэкставай інфармацыі аб прагнозе надворʼя ў Менску і абласных гарадах на дзьвюх дзяржаўных мовах», – гаворыцца ў адказе на зварот ТБМ за подпісам першага намесьніка кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Максіма Рыжанкова.
ав/naviny.by