Logo Polskiego Radia
Print

Менск апынуўся ў дзесятцы самых танных для замежнікаў гарадоў сьвету

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.06.2017 17:09
Ва Ўсходняй Эўропе беларуская сталіца ўвогуле апынулася самым даступным горадам.
МенскМенскPhoto: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Менск апынуўся ў дзесятку самых танных для замежнікаў гарадоў сьвету
Менск увайшоў у 10 самых танных сусьветных гарадоў для замежнікаў, паводле дасьледаваньня Cost of Living Survey, якое штогод праводзіць кансалтынгавая група Mercer. Ва Ўсходняй Эўропе Менск увогуле апынуўся самым даступным горадам.
У рэйтынгу Mercer Менск заняў 200 месца з 209 (чым ніжэй пазыцыя ў рэйтынгу, тым таньнейшы горад для замежнікаў). За апошні год Менск падняўся ў сусьветным рэйтынгу на чатыры пункты дзякуючы «адносна стабільнаму курсу амэрыканскага даляра», адзначаюць аўтары дасьледаваньня.
Менск апынуўся таньнейшым за сталіцы суседніх краін. Масква ў рэйтынгу заняла 14 месца, Рыга – 126, Кіеў – 163, Вільня – 167, Варшава – 180.
Самым дарагім горадам у сьвеце для жыцьця і працы зьяўляецца сталіца Анголы Луанда. Сьледам ідуць Ганконг, Токіо, Цюрых і Сынгапур.
Самымі таннымі гарадамі сьвету, паводле дасьледаваньня, зьяўляюцца Туніс, Бішкек і Скопʼе.
Пры складаньні рэйтынгу Mercer улічваўся кошт больш за 200 прадуктаў і паслуг, уключаючы цэны на жыльлё, транспарт, ежу, адзеньне, забавы і іншае.

tut.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт