Беларус прадаў нырку, каб зладзіць вясельле й адпачыць у Эгіпце
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
19.06.2017 09:43
Камэрцыялізацыя працэсу абмену органамі крымінальна караецца.
www.flickr.com/401(K) 2012
Трое беларусаў сталі ахвярамі «чорных трансплянтолягаў», аднак зарабілі па сем тысяч даляраў за органы. Грамадзянін Беларусі прадаў нырку дзеля двухтыднёвага адпачынку на курорце ў Эгіпце й арганізацыі вясельля, паведамілі ў эфіры тэлеканала СТВ.
Злачынная схема «чорных трансплянтолягаў» з Косава была раскрытая яшчэ ў 2007 годзе – высьветлілася, што ахвярамі сталі трое беларусаў. Згодна з агучанай дзяржаўным тэлебачаньнем інфармацыяй, беларусам за продаж донарскіх органаў плацілі па сем тысяч даляраў.
Аднаго мужчыну праапэравалі ў Косаве, другога – у Эквадоры, трэцяга – у Кіеве. Адзін з «пацыентаў» расплаціўся такім чынам за арганізацыю вясельля й два тыдні адпачынку ў Эгіпце, астатнія купілі за гэтыя сродкі скутар й ноўтбук.
У сюжэце нагадалі й пра тое, што камэрцыялізацыя працэсу абмену органамі крымінальна караецца.
наша ніва/вс