БРСМ аб'явіў фотаконкурс «Сэлфі & фота з вышыванкай»
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        15.06.2017 17:14
                    
                                 
                
                
                    Конкурсныя працы могуць быць прадстаўленыя ў дзьвюх катэгорыях: сэлфі й традыцыйнае фота. 
                
                
                    
                        
www.gants.by
                     
                
                
                
               
                
                         Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі аб'явіў фотаконкурс «Сэлфі & фота з вышыванкай».
Конкурсныя працы могуць быць прадстаўленыя ў дзьвюх катэгорыях: сэлфі й традыцыйнае фота. На конкурсе некалькі намінацый - «Фота малыша ў вышыванцы», «Фота ў офісе ў вышыванцы", "Мая сям'я ў вышыванцы», «Дзяўчыны ў вышыванцы», «Хлопцы ў вышыванцы», «Саюз моладзі ў вышыванцы».
У катэгорыі сэлфі ўдзельнічаюць фатаграфіі, апублікаваныя ў сетцы Instagram з хэштэгами #вышыванкі, #селфізвышыванкай, #родныятрадыцыі, #селфисвышыванкой, #родныетрадиции, #молодежьбеларуси.
Узнагароджаньне пераможцаў адбудзецца 2 ліпеня ў Менску падчас агульнарэспубліканскай акцыі "Дзень вышыванкі».
З поўнымі правіламі ўдзелу ў конкурсе можна азнаёміцца на сайце БРСМ.
naviny.by/