Беларусь хоча пазычыць на Захадзе да 1 млрд даляраў
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
15.06.2017 12:33
Беларусь плянуе вярнуцца на міжнародны пазыковы рынак пасьля працяглай паўзы.
www.flickr.com/401(K) 2012
Беларусь хоча пазычыць на Захадзе да 1 млрд даляраў
Улады Беларусі даручылі Citi group і Raiffeisen Bank International арганізаваць сустрэчы з інвэстарамі з прычыны разьмяшчэньня даляравых эўрабондаў. Пра гэта паведамляе агенцтва «Рэйтэр» са спасылкай на крыніцы ў банках. Плянуецца, што так званае road show пройдзе на наступным тыдні ў ЗША й Эўропе. У 2016 годзе міністар фінансаў Беларусі Ўладзімір Амарын казаў, што Беларусь плянуе прыцягнуць да 1 млрд даляраў ад разьмяшчэньня эўрабондаў. Разьмяшчацца плянавалася на сямігадовы тэрмін, каб «улічыць усе нашы пікавыя плацяжы й не павялічваць іх». Паводле дадзеных «Рэйтэр», чакаецца разьмяшчэньне 2 траншаў эўрааблігацый – 5-гадовых і 10-гадовых. Адна каманда наведае Лёндан, Цюрых і Франкфурт, а другая дэлегацыя сустрэнецца з інвэстарамі ў Лос-Анджэлесе, Нью-Ёрку й Бостане. Road show пройдзе 19-21 чэрвеня. Беларусь плянуе вярнуцца на міжнародны пазыковы рынак пасьля працяглай паўзы. У студзені 2011 года 7-гадовыя сувэрэнныя эўрааблігацыі разьмяшчаліся на 800 млн даляраў пад 8,95%. Гэта адзіны выпуск эўрабондаў Беларусі, які знаходзіцца ў абарачэньні. У ліпені 2015 года Мінфін пагасіў 1 млрд даляраў па дэбютных эўрабондах, разьмешчаных у 2010 годзе. Выплата адбылася ў асноўным за кошт паступленьняў мытных пошлін і запазычаньня на расейскім рынку.
Улады Беларусі даручылі Citi group і Raiffeisen Bank International арганізаваць сустрэчы з інвэстарамі з прычыны разьмяшчэньня даляравых эўрабондаў. Пра гэта паведамляе агенцтва «Рэйтэр» са спасылкай на крыніцы ў банках. Плянуецца, што так званае road show пройдзе на наступным тыдні ў ЗША й Эўропе.
У 2016 годзе міністар фінансаў Беларусі Ўладзімір Амарын казаў, што Беларусь плянуе прыцягнуць да 1 млрд даляраў ад разьмяшчэньня эўрабондаў. Разьмяшчацца плянавалася на сямігадовы тэрмін, каб «улічыць усе нашы пікавыя плацяжы й не павялічваць іх».
Паводле дадзеных «Рэйтэр», чакаецца разьмяшчэньне 2 траншаў эўрааблігацый – 5-гадовых і 10-гадовых. Адна каманда наведае Лёндан, Цюрых і Франкфурт, а другая дэлегацыя сустрэнецца з інвэстарамі ў Лос-Анджэлесе, Нью-Ёрку й Бостане. Road show пройдзе 19-21 чэрвеня.
Беларусь плянуе вярнуцца на міжнародны пазыковы рынак пасьля працяглай паўзы. У студзені 2011 года 7-гадовыя сувэрэнныя эўрааблігацыі разьмяшчаліся на 800 млн даляраў пад 8,95%. Гэта адзіны выпуск эўрабондаў Беларусі, які знаходзіцца ў абарачэньні. У ліпені 2015 года Мінфін пагасіў 1 млрд даляраў па дэбютных эўрабондах, разьмешчаных у 2010 годзе.
Выплата адбылася ў асноўным за кошт паступленьняў мытных пошлін і запазычаньня на расейскім рынку.
tut.by/вс