Logo Polskiego Radia
Print

Рэспубліканская экспэртная камісія апраўдала «БелГазету» за здымак з быком

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.06.2017 14:11
Камісія прыйшла да высновы, што здымак «не зьмяшчае элемэнтаў эротыкі, парнаграфіі, заафіліі, гвалту й жорсткасьці.
фота: «БелГазета»

У здымку, за які «Белсаюздрук» два тыдні таму зьняў з продажу нумар «БелГазеты», няма нічога крамольнага. Да такой высновы прыйшла Рэспубліканская экспэртная камісія па прадухіленьні прапаганды парнаграфіі, гвалту й жорсткасьці. Экспэрты не знайшлі ў фота з быком, вынесеным на першую паласу выданьня, нічога заганнага. Дакумэнт за подпісам старшыні камісіі Ніны Фральцовай абнародаваў у Фэйсбуку журналіст Дзьмітрый Растаеў.

На фотаздымку быў паказаны мужчына-асеменатар каля быка. Сам мужчына трымаў у руках палавы орган жывёлы. Здымак ілюстраваў артыкул, прысьвечаны паведамленьням Рассельгаснагляду пра знойдзеныя ў беларускім малацэ лекі ад сыфілісу.

Рэспубліканская экспэртная камісія прыйшла да высновы, што здымак «не зьмяшчае элемэнтаў эротыкі, парнаграфіі, заафіліі, гвалту й жорсткасьці. Па жанры гэта інфармацыйны фотаздымак, на якім зафіксаваная праца спэцыяліста па вэтэрынарыі й заатэхніцы».

Дарэчы, паводле словаў Растаева, кіраўніцтва «Белсаюздруку» зьняло нумар з продажу толькі ў Менску й Менскай вобласьці. Рэгіёнам дазволілі вырашаць самім, ці пускаць газэту ў продаж.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт