Беларусь пастаўляе цукар у Данецк і Луганск
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        13.06.2017 13:23
                    
                                 
                
                
                    Луганскі холадакамбінат і ТАА «Донпродрезерв» набываюць цукар, выраблены на Гарадзейскім цукровым камбінаце.
                
                
                    
                        
belsat.eu
                     
                
                
                
               
                
                         Гарадзейскі цукровы камбінат, які ўваходзіць у дзяржаўны канцэрн харчовай прамысловасьці, экспартуе цукар у Данецк і Луганск.
Пра гэта стала вядома, калі партал «Беларускі партызан» апублікаваў фота пакунку тавару, прызначанага для «ЛНР-ДНР».
Луганскі холадакамбінат і ТАА «Донпродрезерв» набываюць цукар, выраблены на Гарадзейскім цукровым камбінаце, але на афіцыйным сайце апошняга інфармацыі пра гэта няма, кампаніі з Данбасу не пералічаныя сярод партнёраў беларускага прадпрыемства.
Намеснік дырэктара па камэрцыйнай дзейнасьці Гарадзейскага цукровага камбінату Андрэй Бацкель у інтэрвію з „Белсатам” аспрэчыў гэтую інфармацыю: «Не гандлюем мы з Данецкам і Луганскам» –  сказаў ён.
Тым часам прадстаўнік ТАА «Донпродрезерв», пацьвердзіў факт супрацы з Гарадзейскім цукровым камбінатам. «Так, працуем даволі даўно і аб’ёмы паставак вялікія», - сказаў ананімны прадстаўнік імпартэра.
Адказны за ўзаемадзеяньне з беларускімі партнёрамі Луганскага холадакамбіната таксама пацьвердзіў, што гандаль з Гарадзеяй ідзе, але адмовіўся назваць канкрэтныя лічбы.
Эканаміст Яраслаў Раманчук у інтэрвію бэльсат.эу выказваў меркаваньне, што гандаль паміж беларускім бокам і сэпаратыстамі будзе ажыцьцяўляцца «праз фірму-пракладку», каб не рабіць гэтага наўпрост. Адна з такіх фірмаў – «Белкарбатранс», якая ў 2015-16 гадах пастаўляла данбаскі антрацыт на дзяржаўныя цукровыя камбінаты. Як высьветлілася, адзін з такіх камбінатаў, у сваю чаргу, гандлюе з так званымі ЛНР-ДНР.
 Belsat.eu/яс